Гонар народа – яго мова
У рамках Года якасці да Міжнароднага дня роднай мовы 20 лютага 2024 года аддзелам па рабоце з дзецьмі ДУК “Палац мастацтваў г. Бабруйска” была праведзена пазнавальная праграма “Гонар народа – яго мова” для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа №34 г. Бабруйска”.
Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Беларуская мова – адна з самых жывых моў. Гэта галоўны сродак нацыянальнай культуры Беларусі, які адкрывае кожнаму з нас вялікі і чароўны свет мілагучнасці і самабытнасці.
На мерапрыемстве вядучая расказала дзецям гісторыю паходжання беларускай мовы, а таксама пагаварыла з навучэнцамі пра самых знакамітых беларускіх пісьменнікаў, такіх як Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч і Васіль Быкаў. Школьнікам быў прадэманстраваны тэматычны відэаролік, з якога дзеці даведаліся, наколькі родная мова ўплывае на жыццё кожнага чалавека. З дапамогай гульняў «Перакладзі словы», «Назаві прыказку», «Казачныя героі» школьнікі ўспомнілі народныя прыказкі і высветлілі, якія жывёлы часцей за ўсё сустракаюцца ў народных казках.
Пазнавальная праграма дапамагла дзецям пранікнуцца гонарам за нашу беларускую мову і культуру.
Наталля Давідовіч, культарганізатар аддзела па рабоце з дзецьмі ДУК “Палац мастацтваў г. Бабруйска”