Гучы, родная мова: пазнавальна-забаўляльная праграма ад работнікаў Быхаўскага раённага Цэнтра культуры

4 верасня работнікі Быхаўскага раённага Цэнтра культуры адчынілі перад вучнямі трэцяга класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Быхаў» дзверы ў чароўны свет роднага слова, правёўшы пазнавальна-забаўляльную праграму «Гучы, родная мова».
У дзіцячых сэрцах запальвалі агеньчыкі цікаўнасці праз адгадванне загадак, праз пазнавальныя і рухомыя гульні, якія напоўнілі клас звонкім смехам і радасцю.
Вядучыя пранікнёна нагадалі пра незлічоную колькасць цудоўных моў, кожная з якіх – як самацвет, ззяе сваёй унікальнай прыгажосцю і мілагучнасцю. Але для кожнага з нас ёсць толькі адна, самая дарагая, родная мова – тая, на якой мы ўпершыню загаварылі, на якой спяваем калыханкі сваім дзецям, на якой дзелімся марамі з сябрамі.
Юныя артысты з душэўным трапятаннем разыгралі перад сябрамі беларускую казку «Курачка рабка», удыхнуўшы ў яе жыццё праз імправізацыю. Гэта мерапрыемства, прасякнутае любоўю да роднага краю, стала сапраўдным падарункам да Дня беларускага пісьменства.
Святлана Саламевич, загадчык матедычнага аддзела РЦК ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»