“Гучы, родная мова”

14 лiстапада 2024 года работнікі Быхаўскага раённага Цэнтра культуры правялі для вучняў трэццяга класа сярэдняй школы №1 г. Быхава пазнавальна-забаўляльную праграму “Гучы, родная мова”. Падчас якой дзеці адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, гулялі ў пазнавальныя і рухомыя гульні.
Вядучыя праграмы нагадалі дзецям аб тым, што сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Хлопчыкі і дзяўчынкі разыгралі перад сваімі сябрамі беларускую казку “Курачка раба”, ролі якой выканалі экспромтам.

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”