Гуканне вясны на Касцюкоўшчыне
За штодзённымі падзеямі мы забываем пра святы, звычаі і абрады даўніны. Але гэтага рабіць нельга! Пагляньце, сонейка ўжо свеціць, але яшчэ не грэе. Няма яшчэ сапраўднай вясны.
Раней, позняя вясна прыносіла голад, таму на Беларусі шырока праводзіліся абрады сустрэчы і гукання вясны. “Гукалі” вясну звычайна з 1 сакавіка да Вялікадня. Дзяўчаты – гукальніцы збіраліся, ішлі на ўзгорак спяваць вяснянкі. Часам узбіраліся на гуменныя стрэхі, на дахі, каб песня ляцела вышэй у неба.
9 красавіка, удзельнікі гуртка мастацкай творчасці “Зоркапад” і вакальнага ансамбля “Світанак” Касціковіцкага раённага Цэнтра культуры правялі абрад, які называецца “Гуканне вясны”. Дзяўчаты спявалі вяснянкі, вадзілі карагоды, і ўпрыгожвалі дрэвы разнакаляровымі стужачкамі, гойдаліся на арэлях.
Алеся Шаройка, загадчык аддзела народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці ДУК “Цэнтралізаванная клубная сістэма Касцюковіцкага раёна”