«ГУКАННЕ ВЯСНЫ» У ШКЛОЎСКІМ РАЁНЕ
«Сонейка яснае,
Сонейка краснае.
Вясне сілы надавай,
На свет Божы выпускай»
Здаўна беларусы каб развітацца з зімой і сустрэць вясну праводзілі старажытны абрад «Гуканне вясны». 7 красавіка артысты народнага тэатра эстрадных мініяцюр “Штрих” раённага Дома культуры правялі такі абрад на маляўнічай турыстычнай пляцоўцы Шклоўскага раёна – Трафімавай крыніцы. Артысты творчай группы спявалі тэматычныя песні, вадзілі карагоды, частавалі гасцей свята булачкамі ў форме птушачак, заклікалі Вясну. Прыйшла Вясна-прыгажуня, прынесла кветкі, смачны бярозавы сок, прывяла з сабою вясёлы, звонкі Май.
Ганаровымі гасцямі свята былі дэлегацыі спартыўных ведамстваў Беларусі і Расіі, якія наведалі турыстычны аб’ект у рамках сумеснага пасяджэння калегій Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрства спорту Расійскай Федэрацыі, якое праходзіла ў Магілёве 6-7 красавіка.
Святлана Буевіч, метадыст раёнага Дома культуры ДУК «ЦКС Шклоўскага раёна»