Гульневая праграма ў рамках акцыі “Кожная пятніца – родныя, свае!” прайшла ў Быхаўскім раёне

26 чэрвеня ў філіяле Палянінавіцкі сельскі Дом культуры прайшла гульневая праграма для дзяцей “Гульні маёй бабулі” ў рамках акцыі “Кожная пятніца – родныя, свае!”.

Дзеці пазнаёміліся з традыцыйнымі беларускімі народнымі забавамі, якія спрыяюць развіццю спрыту, уважлівасці і каманднага духу. Сярод гульняў былі такія папулярныя, як "Грушка", "Дзень і ноч", "Явар", "Лявоны", "Наматай рушнік" і "Гарачыя гаршочкі".

Гэтая падзея стала часткай культурна-асветніцкай акцыі, накіраванай на знаёмства падрастаючага пакалення з беларускай культурай і традыцыямі праз гульнёвую дзейнасць. Гульні дазволілі дзецям не толькі весела правесці час, але і даведацца больш пра спадчыну сваіх продкаў.

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”