Гульнявы праект «Планета здароўя»
У інтэрнаце №15 ААТ "Белшына" 4 красавіка 2014 г. сектарам па рабоце сярод дзяцей ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска" быў праведзены гульнявы праект "Планета здароўя" да Сусветнага дня здароўя, галоўнай задачай якога стала расчыніць важнасць і каштоўнасць здароўя ў жыцці чалавека. Пасродкам крылатых выразаў пра здароўе дзеці самастойна разважалі і выказваліся пра культуру здароўя, складалі рэжым дня для здаровага ладу жыцця, актыўна адказвалі на тэматычныя пытанні-загадкі "Адгадай-ка" і віктарыны "Спорт і свет". Творча, праз гульню "Здаровая планета", дзеці паспрабавалі абараніць інтарэсы чалавека і свету, прапагандуючы здаровы лад жыцця. Дзякуючы рухомым гульням "Хуткі і спрытны" і "Трапны і ўмелы" ўдзельнікі мерапрыемства змаглі выявіць свае фізічныя ўменні і здольнасці. Падводзячы вынік, галоўным вывадам было тое, што асцярожнае стаўленне да свайго здароўя - шлях да шчаслівага і паўнавартаснага жыцця.
Метадыст
сектара па рабоце сярод дзяцей
ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска"
Блэйкіс Т.Ю.