Гульнёва-пазнавальная праграма «Адраджаецца Батлейка» для быхаўскіх школьнікаў
3 лютага метадысты Быхаўскага раённага Цэнтра культуры для дзяцей малодшых класаў сярэдняй школы №3 правялі гульнёва-пазнавальную праграму «Адраджаецца Батлейка».
Дзяцей пазнаёмілі з гісторыяй узнікнення батлеечнага тэатра, паказалі некалькі казачных пастановак. Адна з якіх, казка «Каза манюка», запісана ад мясцовай жыхаркі вёскі Баркалабава. Хлопчыкі і дзяўчынкі пагулялі ў беларускія гульні, а таксама паглядзелі выставу «Беларускія абрадавыя лялькі», дзе дазналіся аб гісторыі стварэння абрадавых лялек.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела раённага Цэнтра культуры ДУК «ЦКС Быхаўскага раёна».