Гульнёва-забаўляльная праграма “Адраджаецца Батлейка” прайшла ў Быхаве
Напярэдадні Дня роднай мовы, 18 лютага, у Быхаўскім раённым Цэнтры культуры прайшла гульнёва-забаўляльная праграма “Адраджаецца Батлейка”, падчас правядзення якой дзеці пазнаёміліся з народным лялечным тэатрам. Дзеці паглядзелі казку “Пра гаспадара Хвядоса, яго жонку і жончыну дачку Хвеську”.
Усе, хто наведваюць наш тэатр Батлейка, маюць магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі ўдзельніка тэатра, трымаючы ў руках драўляныя лялькі. Сёння такая магчымась была ў малодшых школьнікаў сярэдняй школы №3 г.Быхава. Пасля чаго хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у беларускіх гульнях “Міхасёў лапцік”, “Слуцкія паясы”, “Музычны капялюш” і іншых. Усе ўдзельнікі ігралі на самабытных музычных інструментах, такім чынам утварыўшы сапраўдны музычны аркестр. Дзеці ўспомнілі беларускія прыказкі ды прымаўкі.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”.