Калектыў Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы адзначаны высокай узнагародай
Падзякай Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Р.А.Галоўчэнка ўзнагароджаны калектыў установы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” за шматгадовую пленную дзейнасць па захаванні і папулярызацыі нацыянальнай культуры.
Віншуем наш калектыў з такой высокай узнагародай і жадаем далей працягваць традыцыі сваёй прафесіі, з гонарам несці адказную місію па зберажэнні і памнажэнні культурных здабыткаў.