Калектывы Краснапольскага раёна прынялі ўдзел ў VIII Рэспубліканскім фестывале народнага гумару «Аўцюкі – 2016»
Краснапольшчыну на фестывале прадстаўлялі: народны ансамбль народнай песні «Щадрэц», народны вакальны ансамбль «Краснопольская Субботея», а таксама артысты народнага тэатра Краснапольскага РЦК.
У першы дзень фестывалю артысты выступілі з канцэртнай праграмай «Сяброў вітаем шчыра і сардэчна» ў весцы Малыя Аўцюкі Калінкавічскага раёна. У другі дзень народныя калектывы прынялі ўдзел ў конкурснай праграме. Народны тэатр Краснапольскага РЦК прадставіў сябе ў намінацыі «тэатр мініацюр», народны вакальны ансамбль «Краснопольская Субботея» – у намінацыі «танец», ўдзельніца мастацкай самадзейнасці Пачапоўскага СДК Н. Ф. Яцутка і удзельнік Тур'яўскога СДК В. М. Саранкоў – у намінацыі «прыпеўка». Народны ансамбль народнай песні «Щадрэц» выступіў у намінацыі «жартоўная песня», дзе атрымаў дыплом першай ступені і каштоўны падарунак.