Калядаванне у Быхаўскім раёне
У святочны вечар 13 студзеня на плошчы Герояў у Быхаве адбылося народнае гулянне. Спачатку ўдзельнікі тэатральнага гурта “Крыніца” Быхаўскага РЦК запрасілі гледачоў на тэатралізаваную дзею “Аднойчы на Раство”, падчас якой гучалі песні ў выкананні народнага фальклорнага гурта “Багатуха”, праводзіліся беларускія гульні.
Завяршыліся калядныя святы ў Быхаўскім раёне 19 студзеня, на Хрышчэнне. У гэты дзень гулянне адбылося на лоне прыроды. Удзельнікі народага фальклорнага калектыва “Багатуха” падрыхавалі для гледачоў святочную праграму. Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства, нягледзячы на траскучы мароз, акуналіся ў проруб.
Святлана Саламевіч, загадчыца метадычнага аддзела РЦК