Калядкі
Традыцыйна студзень – самы «святочны» месяц ва ўсім календары. У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць самае галоўнае і ўрачыстае свята – Каляды. Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захаваліся да нашых дзён. Калядоўшчыкі збіраліся з надыходам цемры і з песнямі абыходзілі па чарзе ўсе хаты. Яны заходзілі ў двор і пачыналі спяваць віншавальныя, хвалебныя песні гаспадару, гаспадыні і іх дзецям, жадаючы ўсяго найлепшага. Кожная сям’я чакала гэтага моманту, таму гаспадар хутка выходзіў на ганак і запрашаў гасцей у дом. Галоўнай гераіняй была «каза», якая лічылася сімвалам урадлівасці і дабрабыту сям'і. Гаспадыня выносіла калядоўшчыкам пачастункі. Госці з развітальнай песняй пакідалі хату.
Беларускія традыцыі святкавання Каляд захавалася да нашых дзён. Так, сельскімі клубнымі установамі Круглянскага раёна праведзены тэатралізаваныя праграмы «Елочка-красавица всем нам улыбается» (філіял Радчанскі СЦК), «В гости Коляда пришла – в дом нам счастье принесла» (філіял Шапялевіцкі клуб-бібліятэка), «Калядны вечар» (філіял Комсеніцкі СДК), а філіял Філатаўскі СДК традыцыйна правеў абрад «Шчадроўкі».
Сазанович Л.М., заведующий методического отдела районного Дома культуры «Централизованная клубная система Круглянского района»