Калядная нядзеля ў Касцюковічах
На працягу Каляднай нядзелі ўдзельнікі гуртка мастацкай творчасці “Зорапад”, разам з кіраўніком Алесяй Шаройкай, прадстаўлялі пазнавальную абрадавую праграмму “Каляды” для вучняў школ горада і ўсіх Касцюкаўчан.
У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць самае галоўнае і ўрачыстае свята – Каляды. Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захавалася да нашых дзён. Прыход калядоўшчыкаў адзначаў шчасце, здароўе, дабрабыт сям’і на ўвесь год. Калі калядоўшчыкі па нейкіх прычынах не прыходзілі ў хату, гэта лічылася вялікай непавагай і прадвеснікам розных бед для сям’і. “Добры вечар таму, хто ў етым даму”, – віталі ўсіх калядоўшчыкі ў радыцыйных традыцыйныя калядных вобразах: Механоша з Казой, Хлопчык са Звяздой, Цыган і Мядзвездь, з настроем, як бы тыя самыя беларусы з мінулага, што ўвесь год з захапленнем чакалі Каляд, каб павесяліцца, і акунуліся ў цёплую казачную атмасферу свята.
З каляднымі песнямі яны завіталі да вучняў сярэдніх школ №2 і раеннай гімназіі. Затым завіталі да калектыву ЖКГ, магазін “Родны кут” і Фізкультурна-аздараўленчы Цэнтр. Далей творчая группа крочыла па знаёмым і незнаёмым адрасам, дзе калядны гурт сустракалі з зрадасцю і захапленнем, дзякавалі за пажаданні, а на развітанне запрашалі на наступны год.
Абрады і святы захаваліся на Касцюковіцкай зямлі, таму трэба абавязакова іх зберагаць і перадаваць з пакалення ў пакаленне, і зрабіць усё магчымае, каб дзеці іх палюбілі і потым перадалі сваім дзеяцям.
Алеся Шаройка, метадыст па рабоце з дзецьмі раённаго Цэнтра культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Касцюковіцкага раёна”