Каляды прайшлі на Быхаўшчыне
13 студзеня калядоўныя гурты, якія складаліся з удзельнікаў мастацкай самадзейнасці, віншавалі сваіх аднавяскоўцаў са святам у вёсках Баркалабава, Чорны Бор, Глухі, Абідавічы, Чырвоны Бераг, Тайманава.
Удзень 14 студзеня на плошчы Герояў у Быхаве адбылося народнае гулянне. Удзельнікі тэатральнага гурта “Крыніца” Быхаўскага РЦК запрасілі гледачоў на тэатралізаваную дзею ”Аднойчы на Раство”, падчас якой гучалі песні ў выкананні народнага фальклорнага гурта “Багатуха”, народнага калектыва “Дняпроўскія зоры”, салістаў раённага Цэнтра дзіцячай творчасці, праводзіліся беларускія гульні.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела раённага Цэнтра культуры ДУК “ЦКС Быхаўскага раёна”