Канцэрт калектываў-удзельнікаў фестывалю «Вянок дружбы» ў Бабруйску
Адным з самых запамінальных мерапрыемстваў стаў канцэрт калектываў з Ганы, Кіргізіі і Іспаніі «Да сустрэчы, фестывальны Бабруйск!», які адбыўся ў ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска» 6 ліпеня – на наступны дзень пасля афіцыйнага закрыцця фестывалю.
Падчас канцэрту на адной сцэнічнай пляцоўцы сустрэліся вельмі цікавыя і каларытныя калектывы – школа танца «Dance life» (Каралеўства Іспанія), народны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Адзіс» (Кыргызская Рэспубліка) і музычна-танцавальны ансамбль «Біг Твінз» (Рэспубліка Гана), якія з велізарнай любоўю і шчырым сэрцам падарылі гледачам сваю творчасць.
Упрыгожваннем вечара стаў нумар «Арагонскае паляванне» Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь фолк-шоу балета «Альянс» УА «Дзяржаўная сярэдняя школа-каледж мастацтваў г. Бабруйска» і школы танца «Dance life».
Сапраўдным феерверкам нацыянальнай творчасці і таленту ганскага народа стала выступленне музычна-танцавальнага ансамбля «Біг Твінз». Пад акампанемент афрыканскіх барабанаў на сцэне адбываліся яскравыя танцы, якія спалучылі ўсю гаму рытмаў і рухаў, што існуюць у ганскім фальклоры, і нікога не пакінулі раўнадушным.
Канцэрт стаў пацверджаннем, таго што няма больш пераканаўчай мовы для наладжвання сяброўскіх адносін, чым мова мастацтва.
Марына Шыла, метадыст арганізацыйна-метадычнага аддзела ДУК «Палац мастацтваў г.Бабруйска».