Канцэрт-прэзентацыя Кіраўскага раёна «Няма на свеце края даражэй, дзе давялося нарадзіцца» прайшоў у рамках абласнога творчага марафона «Натхненне малой Радзімы»
Канцэрт-прэзентацыя Кіраўскага раёна «Няма на свеце края даражэй, дзе давялося нарадзіцца» прайшоў 31 сакавіка у рамках абласнога творчага марафона «Натхненне малой Радзімы».
Сваё майстэрства прадставілі лепшыя калектывы Кіраўскага раёна: народны аутэнтычны фальклорны ансамбль «Спадчына» Любоніцкага сельскага Дома культуры, народны ансамбль народнай песні «Мілавіца» Мышкавіцкага сельскага Дома культуры, народны духавы аркестр «Фанфары Кіраўска», узорны харэаграфічны ансамбль «Паскакушкі», удзельнікі народнага аматарскага аб’яднання «Бадзёрасць» раённага Цэнтра культуры і вольнага часу.


Гледачы змаглі зазірнуць у гісторыю Кіраўскага края, якую удзельнікі тэатральнага аматарскага аб’яднання «Акцер» раённага Цэнтра культуры і вольнага часу вельмі цікава данеслі тэатралізаванымі эпізодамі: «Пачатак гісторыі», «Князь і яго світа», «Вайна. Непераможная Беларусь». Пра любоў да малой Радзімы прагучалі песні ў выкананні вакальнага ансамбля «Надзея», удзельнікаў мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры і вольнага часу.
На працягу дня ў фае другога паверха раённага Цэнтра культуры і вольнага часу кожны жадаючы мог наведаць майстар-класы майстроў Салановіч Марыі Іванаўны – ткацтва (Любоніцкі сельскі Дом культуры), Ліпоўскай Тамары Аляксееўны – вырабы з бумагі (Мышкавіцкі сельскі Дом культуры). Жадаючых навучыцца цікаваму рамяству было шмат, таму каля майстроў ўвесь дзень было шматлюдна.
Кіраўшчына – вельмі гасцепрыімная і шчодрая зямля, дзе кожны рад сустракаць гасцей і частаваць рознымі прысмакамі. Вось і ўдзельнікі вакальных ансамблей «Чараўніцы» Дабаснянскага сельскага Дома культуры і «Харашухі» Баравіцкага сельскага Дома культуры завіталі на канцэрт з «Ярмаркай» ды прысмакамі.


Вельмі яркая і цікавая атрымалася фотавыстава «Моя малая родина» у ўдзельнікаў фота-клуба «Мир глазами детей» раённага Цэнтра культуры і вольнага часу.
Метадычнай службай таксама была аформлена тэматычная выстава «У дапамогу клубнаму работніку».
На працягу дня ўсе жадаючыя маглі наведаць выставу работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўдзельнікаў фарміраванняў клубных устаноў ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна»: раённага Цэнтра культуры і вольнага часу, Баравіцкага, Барсукоўскага, Чыгірынскага, Скрыпліцкага сельскіх Дамоў культуры, Паўлавіцкага сельскага Цэнтра культуры, Стайкаўскага сельскага клуба.
Галоўны скарб нашай Кіраўшчыны – гэта людзі! Яны ўслаўляюць сваю зямлю, нясуць у свет добрае імя беларусаў. І сення кожны з нас з гонарам можа сказаць: «Мой край у маім сэрцы!»


Вольга Нігаматуліна, метадыст ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна»
Фота Наталля Ачыновіч