Канцэртная праграма «З вялікай любоўю да малой радзімы» прайшла ў Бялыніцкім раенным цэнтры культуры
У Бялыніцкім раенным цэнтры культуры 31 мая прайшла канцэртная праграма «З вялікай любоўю да малой радзімы» у рамках абласнога творчага марафона «Натхненне малой радзімы», прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы.
У канцэртнай праграме «З вялікай любоўю да малой радзімы» выступілі: народны ансамбль народнай музыкі і песні «Бялыніцкія музыкі», народныя вакальныя ансамблі «Славяне» і «Бялыніца», народны эстрадны ансамбль «Колеры», народны хор ветэранаў працы «Вдохновение», народны тэатр мініацюр «Імпульс», узорны харэагафічны ансамбль «Созвездие»(раённы цэнтр культуры) і народны ансамбль народнай песні «Вабічанскія ўзоры» (Вішоўскі сельскі цэнтр культуры і вольнага часу). Песняй, паэтычным радком, танцам прызнаваліся ў любові да малой радзімы і дарослыя і дзеці, удзельнікі аматарскіх творчых калектываў ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раена». Са сцэны гучалі творы паэтаў-землякоў, мясцовых кампазітараў. Не аднойчы, ўдзячныя гледачы, суправаджаючы шчырымі апладысментамі кожнае выступленне, крычалі «брава» і «біс» самадзейным артыстам.
Творчы марафон «Натхненне малой радзімы» праводзіцца на працягу 2019 г. і ўяўляе сабой серыю мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку і папулярызацыю аматарскай творчасці кожнага раёна Магілёўскай вобласці. Арганізатарам творчага марафона выступае ўстанова культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы». Мэты і задачы творчага марафону: зберажэнне нацыянальнай самабытнасці праз папулярызацыю аматарскай творчасці. У творчым марафоне прымаюць удзел непрафесійныя (аматарскія калектывы) мастацкай творчасці, салісты, асобныя выканаўцы па розных жанравых напрамках устаноў культуры Магілёўскай вобласці, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раённых Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў Магілёўскай вобласці па традыцыйным і іншым відам народнай творчасці, іншыя калектывы і выканаўцы, якія папулярызуюць аматарскую мастацкую творчасць свайго краю.
Людміла Куранкова, метадыст РЦК ДУК «ЦКС Бялыніцкага раена»