Конкурсныя прагляды абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі” праходзяць ў Магілёве
3 сакавіка на базе ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” выступілі тэатральныя калектывы з г.Магілёва, Магілёўскага, Бялыніцкага, Быхаўскага, Слаўгарадскага, Круглянскага і Шклоўскага раёнаў.
Абласны агляд-конкурс праходзіць у некалькі этапаў: конкурсныя прагляды і фінал. Конкурсныя прагляды прайшлі ўжо 27 лютага ў Бабруйску і 28 лютага ў Чэрыкаве. Сённяшні трэці конкурсны прагляд стане завяршальным праглядам першага этапа конкурса.
Фінал абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі” адбудзецца 15 сакавіка ў Магілёскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. На суд гледачоў будуць прадстаўлены лепшыя тэатральныя пастаноўкі тэатральных калектываў па выніку першага этапа.
Па выніку конкурсу ўдзельнікі будуць узнагароджаны дыпломамі I, II, III ступені, Гран-пры. Таксама ўдзельнікі па рашэнні журы будуць узнагароджаны спецыяльнымі дыпломамі: “Яркі дэбют”; “Лепшая мужчынская роля”; “Лепшая жаночая роля”; “Лепшы спектакль для дзяцей”; “За арыгінальнасць трактоўкі матэрыялу пастаноўкі”; “За папулярызацыю і захаванне творчасці беларускіх класікаў”.
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар установы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”