Кругляншчына вітае: мерапрыемствы фестываля народнай творчасці пачынаюцца
7 чэрвеня на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы творчы патэнцыял пакажа Круглянскі раён. Творчая прэзентацыя стане працягам фестывалю народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная”. Ён прымеркаваны да Года гістарычнай памяці.
Падчас мерапрыемства адбудзецца канцэрт з удзелам лепшых творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў, выстава майстроў народнай творчасці.
Творчая прэзентацыя Круглянскага раёна будзе ўключаць у сябе поспехі, дасягненні гістарычнай спадчыны, пакажа культурнае багацце, а таксама асаблівасці народных традыцый і рамёстваў раёна.
Пра культурнае багацце Кругляншчыны расказаў Сяргей Лазоўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Круглянскага раённага выканаўчага камітэта.
А вось Наталля Аніковіч, дырэктар раённага Дома рамёстваў ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Круглянскага раёна” расказала, што майстры раёна прывезли на выставу.