Купалле ў Сакольнічах
Тэатралізаванае прадстаўленне распавядала пра прыгожую Купалінку і гарэзлівага Купаліша, пра іх выпрабаванні ў барацьбе з нячыстай сілай: ведзьмамі, лесунамі, вадзянікамі, русалкамі і чарцямі. Каля ракі Добрасць было ўрачыста распалена вогнішча. Прысутныя скакалі праз агонь, вадзілі карагоды, спявалі, прымалі ўдзел у гульнях. У межах свята адбыўся конкурс на лепшую кампазіцыю з кветак, у якім перамаглі Хрысціна Машкова і Карына Севасціцкая.
Калі сцямнела, усе дзяўчаты, па старадаўняй традыцыі, пусцілі па вадзе вянкі, каб паваражыць на сваю долю. А потым моладзь з факеламі адправілася шукаць чароўную папараць- кветку.
Дарашчук Вольга Васільеўна, загадчык аддзела культурна-дасугавай дзейнасці ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Крычаўскага раёна”.