Літаратурна-музычнай кампазіцыяй у Палацы мастацтваў адсвяткавалі Тыдзень беларускага пісьменства
Штогод у пачатку восені ў Беларусі адзначаюць Дзень беларускага пісьменства. Гэтае свята прызначана ўзвышаць прэстыж пісьменства як асновы шматвекавой культуры, узмацняць яе ролю і значэнне ў духоўным жыцці грамадства, а таксама выказаць павагу вялікім беларускім асветнікам.
3 верасня 2024 года ў фае 2-га паверха Палаца мастацтваў адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя «Літаратурна-музычныя сцяжынкі роднага краю», прысвечаная Дню беларускага пісьменства.
Салісты і калектывы народнай творчасці ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска» запрасілі гасцей свята ў багацейшы духоўны свет нашых продкаў, дзе іх побыт адлюстраваўся ў вершах, песнях і танцах. Сваю творчасць гледачам падарылі народны ансамбль песні «Весялуха», кіраўнік і балетмайстар Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Юнацтва» Андрэй Лясоўскі і Мілана Франц, удзельніцы тэатра «Новая Эра» Алена Верасава і Ганна Дамброўская, а таксама салісткі ўстановы Ірына Аўсянікава, Таццяна Святцава, Наталля Чугуева, Ксенія Дашкоўская і Марына Аўсянікава.
Ірына Аўсянікава, культарганізатар аддзела культурна-дасугавай дзейнасці ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска»