Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы прымае ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню роднай мовы
Так, 21 лютага, у цэнтральнай гарадской бібліятэкі ім. К.Маркса ў рамках мерапрыемства “Не пакідайце ж мовы роднай…” адбылося выступленне з музычнай праграмай народнага ансамбля народнай музыкі “Магілёўцы”.
Творы класікаў беларускай літаратуры і аўтарскія вершы на роднай мове прачыталі пісьменнікі Магілёўскай вобласці, члены абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
22 лютага выступленне калектыву запланавана з праграмай у кінатэатры “Чырвоная Зорка” ў рамках тэматычнага мерапрыемства “Дзве мовы сталі блізкія мне змалку”.
Падчас мерапрыемства замежным студэнтам, якія атрымліваюць адукацыю ў МДУ ім. А.А. Куляшова і Беларуска-Расійскім універсітэце будзе прадстаўлена выстава народнай творчасці, якую арганізуюць спецыялісты цэнтра.
Міжнародны Дзень роднай мовы праходзіць пад эгідай ЮНЕСКА.
А.Глуздоў, начальнік аддзела аматарскай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”