Майстар-клас Антаніны Власавай па дэкупажу
Майстар-клас Антаніны Власавай па дэкупажу
19 лютага 2014 года на базе інтэрната Бабруйскага філіяла УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» адбыўся майстар-клас па дэкупажу бабруйскага майстра Антаніны Власавай, арганізатарамі якога былі супрацоўнікі аддзела мастацкай творчасці ГУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска».
Вядома, што тэхніка дэкупажа досыць простая і, атрымаўшы некаторыя навыкі выканання, дазваляе ствараць цікавыя, арыгінальныя вырабы, якія ажывяць інтэр'ер і нададуць яму незвычайны выгляд. На майстар-класе ўдзельнікі даведаліся пра гісторыю ўзнікнення гэтай тэхнікі дэкарыравання, пра матэрыялы і этапы тэхнікі дэкупажу, магчымасці ўжывання гэтай тэхнікі ў побыце.
Майстар Антаніна Власава навучыла, як правільна выконваць усе этапы работы, падказала якія прылады і матэрыялы лепш за ўсё выкарыстоўваць, а таксама падзялілася сваімі маленькімі сакрэтамі, якія дапамогуць у будучым усім удзельнікам майстар-класа ствараць прыгожыя і ўнікальныя вырабы.
Кожны паспрабаваў свае сілы ў вырабе сувеніра-магнітыка на халадзільнік. У выніку ўсе ўдзельнікі засталіся задаволены і прыйшлі да адзінага меркавання - арганізоўваць сістэматычна вось такія азнаямленчыя ўрокі народнай творчасці, якія дазваляюць рабіць сувеніры і падарункі для сваіх блізкіх, родных і цешыць навакольны свет.
Наталля Чорная
Загадчык арганізацыйна-метадычнага
аддзела ГУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска