Майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Магілёўшчыны прынялі ўдзел у творчым форуме майстроў і аматараў выцінанкі «Выцінаем разам»
22-23 сакавіка 2019 года майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Магілёўшчыны прынялі ўдзел у творчым форуме майстроў і аматараў выцінанкі «Выцінаем разам», які праходзіў на базе ўстановы адукацыі «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага». Форум праводзіўся ў мэтах аб’яднання майстроў выцінанкі з розных куткоў Беларусі; папулярызацыі мастацтва выразання з паперы; падтрымкі пачынаючых майстроў і пошука новых імён у гэтым накірунку дэкаратына-прыкладнога мастацтва.
Сярод 36-ці ўдзельнікаў творчага форуму былі майстры па выцінанцы Магілёўскай вобласці, члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Гарбар Любоў Аляксандраўна і Рудакоўская Луцыя Казіміраўна з г.Бабруйска, Бернадская Наталля Мікалаеўна з г.Крычава.
Майстры прадставілі свае работы на выставе, якая ладзілася ў рамках творчага форуму, а таксама прадэманстравалі сваю творчасць у конкурсе па выразанні выцінанак. Усе ўдзельнікі творчага форуму атрымалі сетыфікаты ўдзельніка.
Валчкова В.І., начальнік аддзела УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР»