Майстры Краснапольскага раённага Дома раместваў правялі майстар-клас па вырабу саламянай лялькi “Aнёл”
Майстры Краснапольскага раённага Дома раместваў шмат гадоў супрацоўнiчаюць з аддзяленнем сацыяльнай абароны насельнiцтва.
З наведвальнiкамi aддзялення дзённага знаходжання маладых людей з iнвалiднасцю 17 лістапада быў праведзен майстар-клас па вырабу саламянай лялькi “Aнёл”. Анёлачак з’яўляецца сiмвалам чысцiнi i святла i выкарыстоўваецца як засцярог. Традыцыйна ён вырабляўся да свята Раства.
Наведвальнікі аддзялення заўседы з задавальненнем вырабляюць народныя цацкi, з якімі іх знаёмяць і якія для іх прапаноўваюць майстры раённага Дома рамёстваў.
Вынiк працы – задавальненне для ўсiх прысутных. Майстрам таксама важна бачыць зацiкаўленасць у вачах навучэнцаў, iх добры настрой i жаданне працягваць рабiць падарункi для родных і засвойваць таямніцы народнай культуры.
В. В. Маскалькова, загадчык РДР ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”