Майстры Магілёўскай вобласці прынялі удзел у XIV Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастаціх рамёстваў “Вясновы букет”
3 чэрвеня ў Верхнім горадзе ў г. Мінску праходзіў XIV рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”. Творчая дэлегацыя Магілёўскай вобласці прадстаўлена ў складзе 86 чалавек.
Гэта майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з гг. Магілёва, Бабруйска, Бабруйскага, Бялыніцкага, Быхаўскага, Глускага, Дрыбінскага, Касцюковіцкага, Клічаўскага, Краснапольскага, Круглянскага, Асіповіцкага, Мсціслаўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага, Шклоўскага раёнаў. На фестывалі майстры прынлі удзел у выставе майстроў народных мастацкіх рамёстваў, дамоў і цэнтраў рамёстваў, дзе дэманстравалі свае работы і паказвалі майстар-класы.
З канцэртнымі нумарамі выступілі народны ансамбль народнай песнi “Вязанка” Вяззеўскага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Асiповiцкага раёна” і народны вакальны ансамбль “Крынiчанька” раённага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Глускага раёна”.
Па выніках Дыпломамі I ступені былі ўзнагароджаны Глускі і Горацкі раённыя дамы рамёстваў, Быхаўская дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў.
Дыпломамі II ступені – Кудзікаў Сяргея, мастацкая апрацоўка металу, Мсціслаўскі раён; Волкава Валянціна, ткацтва, Касюковіцкі раён; Адамовіч-Лункевіч Святлана, выцінанка, г.Магілёў; Рагоўская Ніна, кераміка, Хоцімскі раён.
Дыпломамі III ступені – Свядомскі Грыгорый, мастацкая апрацоўк дрэва, Мсціслаўскі раён; Ганчарэнка Андрэй, мастацкая апрацоўка дрэва, Краснапольскі раён.
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”