Мерапрыемста да Дня сям’і прайшло ў Хоцімскім раёне
13 мая ў раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню сям’і, арганізаванае работнікамі раённага Цэнтра культуры.
Удзельнікамі сталі пяць сямей разам з дзецьмі. Таксама прысутнічалі на мерапрыемстве шаноўныя госці: начальнік аддзела ЗАГС Хоцімскага райвыканкама Таццяна Цярэшчанка, дырэктар раённага Цэнтра сацыяльнай абароны Таццяна Самусева і дырэктар Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Хоцімскага раёна Валерый Жадан.
Сем’ям-удзельнікам была прапанавана цікавая забаўляльная праграма. Таксама для ўсіх прысутных выступілі артысты раённага Цэнтра культуры і навучэнцы Дзіцячай школы мастацтваў. Сваім вопытам сумеснага жыцця на працягу 20 гадоў падзялілася сям’я Шалганавых, а таксама Вольга і Дзяніс выканалі разам з усімі прысутнымі вядомую песню “Погода в доме”. Пасля мерапрыемства дзеці разам з бацькамі зрабілі малюнкі на асфальце. Усё мерапрыемства прайшло ў цёплай дамашняй абстаноўцы. Дадому пайшлі, як кажуць, з задавальненнем і ў добрым настроі.
С.М.Кавалёў, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна”