Мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у Хоцімскім раёне
14 мая ў гарадскім парку культуры і адпачынку на маладзёжнай пляцоўцы патрыятычнай накіраванасці “Беларусь пачынаецца тут” адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Сёлета гэтае дзяржаўнае свята ўпершыню праходзіць у такой урачыстай абстаноўцы. У мерапрыемстве, якое пачалося выкананнем прысутнымі дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі, прафсаюзны актыў, а таксама неабыякавыя жыхары гарадскога пасёлка. Пасля выступлення старшыні Хоцімскага райвыканкама Геворга Мелканяна прайшла цырымонія прыёму хлопчыкаў і дзяўчынак у рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, а затым – развітанне маладых людзей, якія ўступалі ў рады БРСМ, з піянерскім гальштукам і ўручэнне ім членскіх білетаў. Падарункам маладым людзям, якія ўступілі ў грамадскія маладзёжныя аб’яднанні, а таксама ўсім прысутным стаў патрыятычны флэшмоб. У канцы мерапрыемства быў дадзены старт велапрабегу па маршруце Хоцімск-Горня да брацкай магілы воінаў-кавалерыстаў, якія загінулі ў жніўні 1941 года абараняючы апошнія рубяжы беларускай зямлі. Пасля ўрачыстасці ўвазе гледачоў была прадстаўлена канцэртная праграма артыстаў раённага Цэнтра культуры.
С.М.Кавалёў, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна”