Мерапрыемства, прысвечанае Дню яднання Беларусі і Расіі
Дзень яднання народаў самой сутнасцю сваёй абапіраецца на памяць і досвед мінулых пакаленняў беларусаў і расейцаў, і ў той жа час накіраваны ў будучыню, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не разарвуць сваёй братэрскай сувязі.
2 красавіка на базе Гарадской бібліятэкі № 16 прайшла інфармацыйная гадзіна "Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс", прысвечаная Дню яднання народаў Расіі і Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы 3 і 8 груп УА "Бабруйскі дзяржаўны будаўнічы прафесійна-тэхнічны каледж". У рамках інфармацыйнай гадзіны быў арганізаваны прагляд фільма "Любовію і яднаннем выратуемся", гутарка пра дзяржаўныя сімволікі Беларусі і Расіі, знаёмства з народнымі традыцыямі.
Загадчык
культурна-масавым сектарам
ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска"
Кацярына Каваленка