Метадычна-творчая гасцёўня «Краснапольшчына ў сэрцы маім» адбылася ў районным Центры культуры Краснапольскага раёна 3 кастрычніка
Мерапрыемства было прысвечана Году малой радзімы і Дню вызвалення Краснапольшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гасцёўні сустрэліся клубныя і бібліятэчныя работнікі, паэты-аматары Краснапольшчыны. Сярод гасцей А. М. Раманенка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Метадыст РЦК В. А. Марчанка, яна ж кіраўнік паэтычнага аб’яднання Краснапольшчыны «Світанак», на прыкладзе дзейнасці свайго фарміравання прадэманстравала вопыт правядзення яго пасяджэння і прадставіла змест той папярэдняй работы, якой напоўнена дзейнасць аматарскага аб’яднання ў перыяд паміж пасяджэннямі. У якасці рэфлексіі прысутныя вызначылі тэму, змест і дасягнутыя вынікі пасяджэння – тыя кампаненты, якія з’яўляюцца неабходнымі пры афармленні журнала ўліку работы клубнага фарміравання.
Творчай, пазнавальнай, краязнаўчай часткай гасцёўні з’явіліся такія яе састаўляючыя, як агляд паэтычных твораў, якія былі прадстаўлены на другім раённым конкурсе аматарскай паэтычнай творчасці «Краснапольшчына ў сэрцы маім»; жывое слова паэтаў; падвядзенне вынікаў раённага конкурсу; прэзентацыя паэтычных выданняў па творчасці самадзейных паэтаў Краснапольшчыны, выдадзеных паэтычным аб’яднаннем «Світанак».
Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да помніка воінам-вызваліцелям, наведалі гістарычную залу ДУК «Краснапольскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей», дзе пазнаёміліся са старонкамі жыцця Краснапольшчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
Валянціна Марчанка, метадыст 1-й катэгорыі РЦК ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна»