МЕТАДЫЧНАЯ ВУЧОБА ЯК СРОДАК ФАРМІРАВАННЯ ПРАФЕСІЙНАЙ КАМПЕТЭНТНАСЦІ КАДРАЎ І ЗАБЕСПЯЧЭННЯ ЯКАСЦІ РАБОТЫ КЛУБНЫХ УСТАНОЎ
У ЧЫМ ЖА НЕАБХОДНАСЦЬ ГЭТАЙ ВУЧОБЫ?
Веды ў сукупнасці з практыкай назапашваюць уменні інавыкі, прафесійны вопыт, які з’яўляецца асновай прафесійнага майстэрства, што і вызначае прафесійную кампетэнтнасць кадраў і якасць работы.
Любая практыка грунтуецца на інфармацыйна-метадычнай базе, арганізацыйна-метадычным забеспячэнні.
Пэўная сістэма метадычнай работы з кадрамі з захаваннем прынцыпаў яе арганізацыі ажыццяўляецца метадыстам 1-й катэгорыі па традыцыйнай культуры Краснапольскага РЦК Марчанка В. А. Гэта сістэма змяшчае розныя формы работы – семінары, метадычныя дні, кансультацыі, адкрытыя паказы і майстар-класы, канферэнцыі, арт-праекты, конкурсы і інш. Галоўнае пры гэтым, на думку метадыста, каб метадычная работа стварала ўмовы для адукацыйнага і метадычнага развіцця і самаразвіцця кадраў.
21 сакавіка метадыстам Марчанка В. А. быў арганізаваны чарговы семінар з удзелам клубных работнікаў сельскіх клубных устаноў. Яго праграма была насычанай, актуальнай і была рэалізавана з актыўным удзелам гэтай катэгорыі работнікаў, што гаворыць аб іх заклапочанасці ва ўдасканальванні іх метадычнага і прафесійнага ўзроўню і павышэнні якасці клубнай работы.
Семінар з’явіўся навучальнай формай работы ў якасці папярэджваючай для правядзення конкурсаў прафесійнага майстэрства, запланаваных на 2024 год. Напрыклад, удзельнікі семінара абмеркавалі абноўленыя ўмовы конкурсу рамёстваў і ДПМ “Жывое дрэва рамяства”, конкурсу партфоліо, конкурсу дзейнасці этнахатак “Шануй сляды мінулага”, абмеркавалі палажэнне новага арт-конкурсу “Усё сваё – яно нас і яднае”.
І ШТО ТУТ НОВЕНЬКАГА?
Новым у правядзенні конкурсу “Жывое дрэва рамяства” будзе наведванне клубнымі работнікамі калег, якія ў сваіх клубных установах будуць прапаноўваць выстаўкі рамёстваў і ДПМ, дэманстраваць вопыт іх прэзентацыі і праводзіць майстар-класы, або запрашаць на заняткі клубных фарміраванняў. Ацэньвацца вынікі такога конкурсу будуць калегамі на аснове картак з ацэначнымі крытэрыямі.
Конкурс гэты актуален для клубных работнікаў устаноў раёна з улікам таго, што сярод калег ёсць тыя, хто хоча вучыцца, і тыя, чый вопыт можна пераймаць. Сярод апошніх - культарганізатары і кіраўнікі клубных фарміраванняў Л. В. Крапіўніцкая (Яноўскі СДК), якая дасканала авалодала разнастайнымі тэхнікамі работы з талашом; гэта Н. Р. Паплыка (Пачапоўскі СДК), якая авалодвае сакрэтамі ткацтва і гатова імі дзяліцца; гэта А. У. Кандраценка (Ленінскі СДК), якая любіць работу з фоаміранам, з бумажнай лазой; гэта Л. У. Васількова (Горскі СДК), рукам якой паслухмяныя і тэкстыль, і бумага, і ніткі.
УСЁ ТАК СУРЬЁЗНА?
Конкурс “Партфоліо” – адна з форм ацэньвання прафесіяналізму клубных работнікаў, выяўлення і падтрымкі станоўчага вопыту, якая накіравана на развіццё іх метадычнага ўзроўню і творчага патэнцыялу, на фарміраванне навыкаў самааналізу і праектаванню ўласнай траекторыі развіцця. На семінары былі абмеркаваны патрабаванні да партфоліо, яго структурныя элементы, крытэрыі ацэнкі, значэнне конкурсу.
Н. Р. Паплыка і Л. Я. Каратцова, работнікі Пачапоўскага СДК, прапанавалі калегам для азнаямлення свае партфоліо як варыянты іх структуравання і афармлення.
Канешне, добраму афармленню партфоліо замінае нізкі ўзровень тэхнічнага забеспячэння клубных устаноў.
СЕМІНАРСКІЯ СЮРПРЫЗЫ.
Для ўдзельнікаў семінара метадыстам былі падрыхтаваны раздатачныя метадычныя матэрыялы – палажэнні конкурсаў, рэкамендацыі па тэматыцы і формах мерапрыемстваў і іх прыкладны пералік, лістоўкі “Фальклорнае дзейства як падзея культурнага жыцця”, брашуры з вопыту работы па правядзенню творчых справаздач “Якасна працаваць – якасна жыць”.
Да ўдзельнікаў семінара былі даведзены некаторыя актуальныя пытанні, якія абмяркоўваліся ў час правядзення абласнога семінара на базе ДУК “Могілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.
У сувязі з Днём паэзіі (21 сакавіка) і днём нараджэння паэта А. Пысіна (22 сакавіка) народны аматарскі літаратурны калектыў “Світанак” падрыхтаваў удзельнікам семінара свой падарунак – аформіў выстаўку выдавецкай літаратуры “Паэтычнымі радкамі аб родным краі” і для выкарыстання ў рабоце распрацаваў і ўручыў клубным работнікам брашуру “А. Пысин – достояние Приднепровского края” з матэрыяламі пра знакамітага земляка і з яго вершамі.
На семінары былі ўручаны дыпломы ўдзельнікам ад сельскіх клубных устаноў раёна за удзел у абласным этапе фестывалю народнай творчасці “Не старэюць душой ветераны”. Дыплом 1 ступені атрымала Н. Ф. Яцутка, салістка ансамбля народнай песні “Спадчына” Пачапоўскага СДК і дыплом 3 ступені – Л. В. Крапіўніцкая, кіраўнік гуртка па ДПМ Яноўскага СДК.
ДАЛІ ВОЛЮ РЭФЛЕКСІЙНЫМ ПАЧУЦЦЯМ.
Рефлексійныя адзнакі ўдзельнікаў семінара былі станоўчыя.
“Мы ўдзячны за семінар і навогул за пастаянную, рознапланавую метадычную работу з намі. Яна абнаўляе і папаўняе нашы веды, павышае наш метадычны ўзровень, стымулюе нашу дзейнасць і творчасць. Спыняцца нам не трэба, мы павінны жыць у рытме абнаўлення, руху, каб працаваць якасна”, - выказалася В. І. Гомарава, загадчыца Горскага СДК.
Правільна, як і заклікае Год якасці ў Беларусі! Поспехаў вам, калегі!
Валянціна Марчанка, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”