Мова песні, зразумелая ўсім: канцэрты касцюковіцкіх артыстаў на Браншчыне
Для гасцінных і ветлівых жыхароў Унашава, Гліннага, Рудня-Вараб’ёўкі свае лепшыя песні на рускай і роднай беларускай мове праспявалі сольныя выканаўцы, удзельнікі народных ансамбляў “Калініца” і “Радня”, гуртоў “Цуда-раніца” і “Запаведны напеў”. Шмат добрых і шчырых слоў падзякі пачулі ў гэтыя дні Касцюковіцкія артысты. Надзвычай прыемна было чуць воклічы “Беларусы малайцы!”. Узнікала шчырае пачуццё гонару за “сваіх”, за беларусаў.
Наталля Дробышава, намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёну