Музычны праект «Песня года-2015» адбыўся ў Касцюковіцкім раёне
Гледачам быў прадстаўлены шырокі выбар музычных твораў, якія часцей за ўсё гучалі са сцэны на працягу года. Гэта былі песні на любы густ, для ўсіх узростаў: эстрадныя і народныя, сольныя і харавыя, у выкананні ансамбляў, груп, дуэтаў, салістаў. Гледачам трэба было выбраць адну песню, якая будзе аб'яўлена “Песняй года – 2015”.
Адкрылі конкурсную праграму народны эстрадны аркестр “Каскад BAND”, салістка Надзея Якушава. Затым сваю творчасць на суд гледачоў прапанавалі: Таццяна Зайко, Аляксандр Селіванаў, Марына Юрасева, Арцём Парфененка, Нэлі Краўчанка, Пётр Мыкалайчук, Іна Нячаева, Святлана Захарэнка, Андрэй Смалякоў, дуэт Арцём Парфененка і Аляксандр Селіванаў, дуэт Надзея Якушава і Арцём Парфененка, народны вакальна-інструментальны ансамбль “Этыкет”, народны вакальны ансамбль “Бліскавіца”, народны вакальны ансамбль “Надзея”, народны вакальны ансамбль “Альянс”, народная сямейна-роднасная група “Радня”, народны ансамбль народнай песні “Каліница”.
Пакуль збіраліся і падлічваліся галасы, сваю творчасць дарылі маладыя, таленавітыя выканаўцы: пераможца леташняга конкурсу “Песня года-2014” Артур Міроненка, Карына Кавалёва, Дар'я Новікава, Юлія Шаршнёва.
Па выніках галасавання гледачоў месцы размеркаваліся наступным чынам: Дыплом за трэцяе месца і грашовую ўзнагароду па праве заслужыў народны вакальны ансамбль “Альянс”. Дыплом за другое месца і грашовая ўзнагарода дасталася выдатнаму дуэту – Надзее Якушавай і Арцёму Парфененка. Дыплом за першае месца і грашовую узнагароду атрымаў дуэт, ў складзе Арцёма Парфёненка і Аляксандра Селіванава. Уладальнікам Гран-пры конкурсу прызнаны Пётр Мыкалайчук. Яго песня «Адзінокая душа» стала «Песняй года - 2015».
Наталля Дробышава, намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна