«Музыка свету: гісторыя і сучаснасць»
Падчас мерапрыемстваў было расказана аб уплыве музыкі на інтэлектуальнае развіццё і ўздзеянне на эмацыйнае самаадчуванне чалавека, аб асаблівасці яе аб'ядноўваць людзей.
Дзецям было прапанавана паўдзельнічаць у музычных эстафетах “Музычная назва каманды”, “Праспяваем прыпеўкі”; выявіць кемлівасць, адказваючы на пытанні ў конкурсах “Музычныя загадкі” і “Музычная віктарына”. У завяршэнні гульні-вандравання дзеці прыйшлі да высновы, што музыка - гэта мастацтва, якое адкрывае цэлы мір высокіх пачуццяў, робіць чалавека духоўна багатым, чыстым і дасканалым.
Тамара Блэйкіс, метадыст сектара па працы сярод дзяцей ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска"