МЫ ВЕРЫМ У СІЛУ АДЗІНСТВА І ПРАЎДЫ

Урачыстым, цёплым і кранаючым сэрцы адбылося на Краснапольшчыне свята, прысвечанае Дню народнага адзінства. Гэты асаблівы дзень аб’яднаў у глядзельнай зале Краснапольскага РЦК кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутацкага корпусу, маладзёжнага парламента, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, асобных жыхароў рознага ўзросту.


Удзельнікаў свята вітаў старшыня Краснапольскага раённага выканаўчага камітэта В. Я. Наско. Ён нагадаў пра значную падзею 1939 года, калі беларускі народ рэалізаваў сваё спрадвечнае права жыць разам на сваёй зямлі, пра тое, што ўсе ратныя і працоўныя подзвігі і дасягненні нашага народа базіруюцца на яго мужнасці, вернасці і бязмежнай любові да Радзімы, на згуртаванасці і адзінстве народа.


З аўтарскага верша “Мы разам” Валянціны Марчанка пачалася святочная творчая праграма, падрыхтаваная артыстамі і калектывамі Краснапольскага РЦК, ДУА “ДШМ г.п. Краснаполле”, аматарамі сцэны з ліку навучэнцаў школ г. п. Краснаполле. Сярод іх салісты Алёна Трафімава, Ганна Снытка, Юрый Падалякін, Вольга Шаршнёва, Аляксей Войтаў, Алёна Раманенка, дуэт у складзе Ангеліны Бартлевіч і Галіны Кузняцовай, народны ансамбль народнай песні “Шчадрэц”, харэаграфічны калектыў “АZART”, дзіцячы ансамбль ДШМ. У фінальнай кампазіцыі “Код ДНК беларуса” адбыўся масавы ўдзел дзяцей і моладзі.
На працягу праграмы свята ўвага гледачоў была прыцягнута да галоўных “скрэпаў” грамадства і народа, сярод якіх – наша гістарычная памяць, традыцыі, мова, малая радзіма, якая ў кожнага ёсць, і галоўная каштоўнасць дзяржавы – нашы людзі.


Валянціна Марчанка, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”