Мы выканалі свой абавязак...
Мы выканалі свой абавязак...
14 лютага ў Крычаўскім раённым Цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 25-гаддзю з Дня вывада савецкіх войскаў з Афганістана. Мерапрыемства прысвячалася тым, хто прайшоў цяжкімі дарогамі афганскай вайны – жывым і загінуўшым.
За мужнасць і гераізм многія жыхары Крычаўшчыны пасмяротна былі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі: Уладзімір Карпаў, Леанід Краўцоў, Віктар Валчкоў, Сяргей Лугавы, Ігар Маслянкоў. Юрый Галаўнеў, Сяргей Дубровін.
Хвілінай маўчання ўшанавалі іх памяць удзельнікі ўрачыстага марапрыемства. І хаця шмат часу мінула з той пары, памяць гэта жывая.
Перад прысутнымі выступілі старшыня Крычаўскага райвыканкама
В.В.Сысоеў, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” П.Рыбчынскі, ваенны камісар Крычаўскага раённага ваеннага камісарыяту С.А.Улазоўскі, старшыня раённага Савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў З.М. Скачкова.
Па традыцыі, напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў праводзіцца раённы конкурс малюнкаў “Вайна вачыма дзяцей”, вынікі якога былі падведзены на гэтай сустрэчы.
7 лютага ў РЦК праходзіў раённы конкурс аўтарскай і патрыятычнай песні, прысвечаных 70-годдзю вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 25-годдзю з Дня вывада савецкіх войскаў з Афганістана. Пераможцы конкурса падчас правядзення мерапрыемства былі ўзнагароджаны дыпломамі.
Пасля ўрачыстага мерапрыемства воіны-інтэрнацыяналісты наведалі магілы загінуўшых і памершых у пасляваенны час баявых сяброў, хто не паспеў даспяваць сваю песню жыцця, усклалі вянкі.
В. А. Сербянкова ,
заг. аддзелам культасветработы