На Быхаўшчыне падыйшоў да завяршэння конкурс музейных комнат і куткоў, створаных пры ўстановах культуры
19 мая быў наведан музейны пакой Абідавіцкага сельскага Дома культуры і Тайманаўскага сельскага клуба, а таксама музейны куток, створаны пра Палянінавіцкім сельскім Доме культуры.
Большую частку экспанатаў музейнага пакоя Тайманаўскага СК складаюць рэчы хатняга побыту, гаспадарчыя прылады працы, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яшчэ да нядаўняга часу ў Тайманаўскім СК існаваў музейны куток, але за апошні год ён папоўніўся новымі эксапанатамі. Дзякуючы загадчыцы Тайманаўскага СК Алесі Гарбацкай музейны куток знайшоў новае месца існавання і зараз для яго знайшлося памяшканне. Работа музейнага пакоя Тайманаўскага СК накіравана на абуджэнне павагі да традыцый і абрадаў нашага народа.
Каб добра ведаць гісторыю сваёй вёскі, патрэбна зазірнуць у гістарычнае мінулае, вывучаць яе культуру і побыт, уявіць, як жылі нашы дзяды і прадзеды. Экспанаты, якія знаходзяцца ў музейным пакоі Абідавіцкага СДК, знаёмяць наведвальнікаў з побытам, культурай беларусаў – людзей добрай душы і шчырага сэрца. Пры Абідавіцкім СДК музейны пакой існуе з 2010 года. У музейным пакоі знайшлося месца для экспанатаў хатняга побыту, гісторыі вёскі Абідавічы, ёсць тут рэчы, якія прадстаўляюць эпоху 80-х гадоў.
5 год назад работнікі Палянінавіцкага СДК Ганна Малеева і Ганна Іванцова пачалі збіраць экспанаты для музейнага кутка. Спачатку яны пачалі прыносіць экспанаты з дому, якія засталіся ад бабуль. Потом ім сталі дапамагаць мясцовыя жыхары, якія прыносілі ў дар старынныя рэчы. А сёння музейны куток папаўняецца экспанатамі здабытымі пад час наведвання маланаселеных і аддаленых вёсак. Ёсць тут нават стары нумар газеты “Камсамольская праўда”, 1968 года. Ганарацца работнікі калекцыяй рушнікоў, якія вышывалі бабулі. Знайшлося тут месца і для пацефона з пласцінкамі. Большасць экспанатаў, што тут прадстаўлены, былі знойдзены на тэрыторыі Палянінавіч. Застаецца спадзявацца, што сабраныя ў музейных пакоях рэчы, будуць спрыяць перадачы гістарычных накапленняў наступнаму пакаленню.
Невялічкі музейны куток створаны і пры Чырвонасладскім сельскім Доме культуры. Але ў хуткім часе ёсць перспектыва размясціць экспазіцыю сабраных рэчаў у іншым месцы.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”