На Краснапольшчыне адбылася стажыроўка ідэалагічных кадраў
Тэма стажыроўкі «Павышэнне якасці сацыяльна-культурнага жыцця насельніцтва праз захаванне і адраджэнне народнай творчасці». Удзельнікаў віталі: намеснік старшыні райвыканкама Чаюкова А.І. і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Краснапольскага райвыканкама Раманенка А.М.
За два дні работы госці наведалі ўстановы культуры і адукацыі. У Краснапольскім гісторыка-этнаграфічным музеі даведаліся аб ролі ўстановы ў захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны рэгіёну, прысутным былі прапанаваны: экскурсіі па залах, квэст-ігра і іншае.
На павышэнне якасці сацыяльна-культурнага жыцця насельніцтва станоўча ўплывае актыўная дзейнасць клубных устаноў раёна. Гэта правядзенне мерапрыемстваў на аснове культурнай спадчыны; вывучэнне народнай культуры праз інфармацыйную, экспедыцыйную, даследчую дзейнасць; дзейнасць аматарскіх калектываў і клубных фарміраванняў па развіццю фальклору, рамёстваў, ДПМ; работа этнаграфічных пакояў СДК; рэалізацыя інавацыйных праектаў; папулярызацыя традыцыйнай культуры і дзейнасці па яе захаванню. Выніковая работа па гэтых напрамках была прадстаўлена цэласна і поўна ў метадычна-творчай гасцёўні «Датуль завёмся мы народам, пакуль шануем карані» (кіраўнік Марчанка В.А.) ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна».
Удзельнікі стажыроўкі змаглі даведацца і пра рэалізаваныя на Краснапольшчыне ініцыятывы ў рамках праекта «Содействие развитию на местном уровне в Республике Беларусь», які фінансіруецца ЕС і рэалізуецца праграмай развіцця ААН (ПРААН).
Рэжысёр народнага тэатра РЦК Кузняцоў А.П. прэзентаваў праект «Фестываль «Тэатральныя вечарыны», майстар народных промыслаў Краснапольскага РДР Чарткова А.Л. – праект «Адраджэнне ганчарства для ўзнаваемасці Краснапольскага раёна». Госці наведалі ганчарную майстэрню і пабачылі на ўласныя вочы работу за ганчарным кругам.
Як далучаецца падрастаючае пакаленне да традыцыйных каштоўнасцяў, праз якія формы работы адбываецца культурнае абслугоўванне аддаленых і маланаселеных вёсак раёна? Адказы на гэтыя пытанні ўдзельнікі вучобы атрымалі пры наведванні сярэдняй школы і дзіцячай школы мастацтваў г.п. Краснаполле, Ленінскай сельскай бібліятэкі Яноўскага СДК. Двухдзённая насычаная праграма ўпэўніла, што на Краснапольшчыне створаны спрыяльныя ўмовы для захавання культурнай спадчыны рэгіёну, роста чалавечага капіталу, роўнага доступу да сацыяльна-культурных паслуг і каштоўнасцяў, грамадскіх зносін.
Марчанка В.А., метадыст РЦК г.п. Краснаполле