На Краснапольшчыне адсвяткавалі «Дажынкі -2017»
Па-сапраўднаму святочнай выдалася раніца ў аграгарадку Халмы Краснапольскага раена, дзе прайшоў раённы фестываль - кірмаш «Дажынкі - 2017». На свята сабраліся працаўнікі сельскагаспадарчай галіны раёна, прадстаўнікі іншых сфер, жыхары раённага цэнтра і вяскоўцы.
Пачалося мерапрыемства парадам пераможцаў раённага спаборніцтва ўборкі ўраджаю. Словы шчырай падзякі гучалі ў адрас тых, хто самаадданай працай зрабіў унёсак у рэспубліканскі каравай. Хвалюючым момантам стала ўручэнне караваяў кіраўнікам гаспадарак і галоўнага дажыначнага каравая старшыні райвыканкама Балахонаву І. В. На галоўнай сцэне ўшаноўвалі лепшыя раённыя гаспадаркі, працаўнікоў вёскі, якія перамаглі ў калектыўным і індывідуальным спаборніцтве на жніве. Добры настрой усім стваралі творчыя калектывы: народны ансамбль народнай песні «Шчадэц», народный вакальный ансамбль «Краснапольская Субацея», народный клуб ветэранаў «Дабрыня» раёнага Цэнтра культуры, ансамбль народнай песні «Спадчына» Пачапоўскага СДК, ансамбль народнай песні «Ярыца», ансамбль народнай песні «Вербіца» Тур’яўскага СДК.
Удзельнікі свята маглі набыць сувенірную прадукцыю майстроў і народных умельцаў раёна. Для гасцей і ўдзельнікаў свята была арганізавана работа падворкаў арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў раёна. Шмат цікавых і разнастайных выстаў было прадстаўлена ў гэты дзень: «Краснапольскі падворак», «Каравай - 2017», «Красуй, мой край, квітней, жыццё!», «Літаратурная сядзіба», «Творчасць майстроў Краснапольшчыны». На кірмашы быў прадстаўлены багаты выбар тавараў народнага спажывання, сельскагаспадарчай прадукцыі. Па выніках раённых аглядаў - конкусаў «Краснапольскі падворак» і «Каравай - 2017г» вызначылі і ўзнагародзілі пераможцаў
Завяршылася мерапрыемства святочнай канцэртнай праграмай «Хвала і гонар вам, хлебаробы!».
Юркіна В.У., загадчык метадычнага аддзела