На Кругляншчыне прайшло свята Калядкі
«Калядкі - добрыя святкі!» - святочнае мерапрыемства з такой назвай ладзілі для жыхароў г.Круглае на плошчы каля раённага Дома культуры. Цікавым і захапляючым стала праведенае мерапрыемства. Па традыцыі свята пачалося са шчодрых заклікаў Гаспадара і Гаспадыні, каб разам з «калядоўшчыкамі» усе прысутныя мелі магчымасць уключыцца ў тэатралізаванае дзеянне, з карагодамі, вяселымі гульнямі, забаўляльнымі віктарынкамі, конкурсамі на лепшае веданне калядных страў, павер’яў і звычаяў.
Сюжэт тэатралізаванага дзеяння разгортваўся на падворку, да якога спяшаліся «калядоўшчыкі» каб шчодра павіншаваць з Калядамі Гаспадара і Гаспадыню, а таксама ўсіх прысутных, пажадаць ім шчасця, здароў’я і дабрабыту ў святочны калядны дзень. Перад гледачамі выступілі вядомыя на Кругляншчыне народныя калектывы: ансамлбі «Вераснянка» і «Крынічанька», якія прадстаўлялі свае праграмы з лепшымі ўзорамі каляднага фальклору, напоўненыя тэматычнымі песнямі, жартамі і танцамі.
Галоўным момантам свята стала «Каза – калядоўніца», якая ўсім на здіўленне задавала настрой сваімі здольнасцямі, прымудрасцямі, каб гледачы маглі весяліцца і адпачываць. З цікавасцю сустрэлі і «цыганку-калядоўшчыцу», якая прыйшла павесяліць ды паваражыць «на шчасце». Далейшая калядная гульнёва-забаўляльная праграма працягвалася з каляднымі блінамі, прызамі і салодкімі пачастункамі.
Свята адбылося, а гэта і ёсць той момант, калі клубная ўстанова культуры прадстаўляе магчымасцьжыхарам і гасцям г.Круглае не толькі зрабіць свой адпачынак карысным, але і напоўніць яго сэнсам, далучыцца да народных калядных традыцый.
Беляцкі В.І., метадыст Круглянскага РДК