На мінулым тыдні ў населенных пунктах Бялыніцкага раёна адзначылі адно з любімых святаў славянскіх народаў Масленіцу
Работнікі клубных устаноў арганізавалі і правялі тэатралізаваныя фальклорныя праграмы, фальклорныя вячоркі «Народнае свята Масленіца», «Сядзіце госцейкі да вечара, у нас бліноў напечана», «Масленіца на двары», «Дзе бліны, там і мы».
9 сакавіка жыхары і госці Бялыніч прыйшлі на плошчу каля кінатэатра «Зорка», каб праводзіць зіму і сустрэць вясну. На свяце не было часу сумаваць – спявалі масленічныя песні, прымалі ўдзел у масленічных гульнях, вадзілі карагоды. На сцэнічнай пляцоўцы ў інтэр’еры сялянскай хаты, адбылося тэатралізаванае дзеянне, падчас якога была прадстаўлена гісторыя свята. У праграме свята былі выступленні творчых калектываў і салістаў раённага цэнтра культуры. Райспажыўтаварыствам быў арганізаваны гандаль блінамі, шашлыкамі і іншымі святочнымі прысмакамі, МЦ «Ветразь» агранізоўвываў гульні-эстафеты, раённая бібліятэка частавала духмянай гарбатай. Не абыйшлося свята і без спальвання лялькі Масленіцы. Весела і запамянальна прайшла Масленіца ў Бялынічах.
Добры настрой дарослым і дзецям дарылі 10 сакавіка супрацоўнікі і ўдзельнікі мастацкай творчасці Свяцілавіцкага СЦК. Каля цэнтра культуры разгарнулася сапраўднае масленічнае гулянне. Галоўны персанаж свята Масленіца – частавала ўсіх прысутных блінамі. Скамарохі правялі конкурсы «Хто хутчэй з’есь блін», «Прыказкі і прымаўкі», спартыўныя гульні «Перацягванне каната», «Падняцце гір» і г.д. Весела і задорна ўдзельнікі свята вадзілі масленічныя карагоды. З канцэртнымі нумарамі на імправізаванай сцэне выступілі ўдзельнікі клубных фарміраванняў Свяцілавіцкага СЦК. З цеплыней гледачы сустракалі выступленне вакальнага ансамбля «Жніво» Галоўчынскага СДК.
Варта адзначыць, што масленічныя дні выдаліся па сапраўднаму вясновымі, сонечнымі і цеплымі, што безумоўна садзейнічала поспеху народнага гуляння, цудоўнаму настрою і станоўчым эмоцыям.
Куранкова Л.Н., метадыст РЦК