На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прайшла прэзентацыя элемента “Традыцыйныя вобразы і тэхналогія вырабу гліняных народных цацак-свістулек Магілёўскага Падняпроўя”
29 снежня ў Мінску адбылася прэзентацыя элемента “Традыцыйныя вобразы і тэхналогія вырабу гліняных народных цацак-свістулек Магілёўскага Падняпроўя”, які бытуе ў г. Магілёве і г. Крычаве Магілёўскай вобласці, на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
Презентовала элемент Шчэрбіч Аніта Вадзімаўна, намеснік начальніка аддзела аматарскай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна- асветнай работы”. Экспертам выступіў Сахута Яўген Міхайлавіч, доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.
Творчую частку прадставіў ансамбль народнай песні “Вашчылкі” дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў г.Крычава”, кіраўнік Лямаева Святлана Мікалаеўна, канцэртмайстр Дзіхцярэнка Людміла Васільеўна, настаўнік народнага аддзялення ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г.Крычава”. Майстар-клас паказвалі дзеці з узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Свісцёлка” ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Крычаўскага раёна” і аб’яднання па інтарэсах “Чароўная гліна” ДУА “Сярэдняя школа №44 г. Магілёва”. Таксама ўзялі ўдзел народныя майстры Вячаслаў Мікалаевіч Якавенка і Любоў Міхайлаўна Яшчанка.