На Сёмуху гуляем – бярозкі завіваем
24 чэрвеня каля раённага Цэнтра культуры адбылася дзіцячая фальклорная гульнявая праграма “На Сёмуху гуляем – бярозкі завіваем”.
Жыве і квітнее сёння наша краіна, жывуць беларускія традыцыі і звычаі, бо людзі старанна іх зберагаюць. Сёмуха – святочны дзянёк, калі людзі могуць добра адпачыць! Зранку на вуліцы загучала музыка, дзяўчаты святочна ўпрыгожылі пляцоўку, прыйшлі дзеці са школьнага лагеру і пачалося свята.
Сустрэла ўдзельнікаў свята Гаспадыня, якая пазнаёміла з асаблівасцямі святкавання Сёмухі, і правяла абрад “Ваджэнне куста”, а дзяўчынкі развучылі с дзецьмі песню “Ой, вывяду куст я” і пагулялі ў карагод. Пасля ўсе дзеці прынялі ўдзел у абрадзе “Завіванне бярозак. Кумаванне” Кожная пара праходзіла праз бярозавую арку, абменьвалася вянкамі з прыгаворамі: “Кумушкі галубушкі, вы ніколі не сварыцеся, калі пасварыліся – памірыцеся. А памірыўшыся, пакуміцеся!”.
Дзяўчаты з гуртка мастацкага чытання “Зоркапад” усіх запрасілі на гульнявую праграмму, падчас якой дзеці гулялі ў такія гульні, як “Вяночкі” (патрэбна было закінуць вяночак на бярозку, каб ён зачапіўся за галінку), “Касічкі” (хто спрытней і прыгажэй запляце касічку з лент, якія прывязаны да бярозак і зав’е на бярозку), “Каменьчык” (патрэбна было закінуць каменьчыкі зверху на каменьчык, якія ўжо ляжаў), інтэрактыўныя гульні “Засмаж яешню” і “Складзі вогнішча”. У канцы свята ўсе, нават дарослыя, выканалі абрадавую гульню “Ручаёк”, дзяўчынкі з узорнага ансамблю народнай песні “Муравушка” праспявалі песні. Майстры з раённага Дома раместваў правялі майстар-клас па завіванню вянкоў з палявых кветак і траў. Затым усе развіталіся і з добрым настроем разышліся па дамам.
Фальклорнае свята было праведзена ў рамках творчага праекту па традыцыйнай культуры “Вяртанне да вытокаў”. Знаёмства дзіцячай аўдыторыі з асаблівасцямі рэгіянальнай традыцыйнай культуры дазволіць адрадзіць гістарычную памяць, выхоўваць эстэтычны густ і патрыятызм у падрастаючага пакалення, што складае аснову больш свядомай любові да сваёй малой Радзімы.
Святлана Захарэнка, намеснік дырэктара ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Касцюковіцкага раёна”