Накірунак на развіццё
Падвядзенню вынікаў мінулага года, выяўленню праблем і вызначэнню накірункаў дзейнасці клубных устаноў ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна” па захаванню і развіццю лакальных традыцый быў прысвечаны метадычны семінар-нарада, які адбыўся 18 студзеня ў Краснапольскім раённым Цэнтры культуры.
Кіраўнік семінара-нарады метадыст Марчанка В. А. падвяла вынікі метадычнай вучобы кадраў па традыцыйнай культуры за мінулы год, адзначыла станоўчыя вынікі гэтага працэсу, падзякавала клубным работнікам за актыўны ўдзел у абмене вопытам, у культурных мерапрыемствах па захаванню і папулярызацыі культурнай спадчыны, удзел у прафесійных і творчых конкурсах, інш.
Удзельнікі семінара разгледзілі праблемныя пытанні і абмеркавалі магчымасці і ўмовы замацавання на практыцы ці ўвядзення ў культурнае жыццё лакальных традыцыйных святаў, пачатак якіх маецца ў практыцы многіх клубных устаноў вёскі.
Для ўдзельнікаў семінара была падрыхтавана выстаўка выдавецкай метадычнай прадукцыі з вопыту работы па выніках года, раздатачная літаратура для іх, сярод якой – буклет “Сакрэты паспяховага сцэнарыя”, брашуры па засваенню рамяства з талашу, чым паспяхова займаецца Яноўскі СДК, “Лепшыя практыкі ў культурнай сферы” і інш.
Былі падведзены і абмеркаваны вынікі конкурсу па ДПМ “Калядны цуд”, якім ужо традыцыйна пачаўся новы год. У конкурсе клубныя работнікі сельскіх клубных устаноў прымаюць актыўны ўдзел і паказваюць добры мастацкі ўзровень работ. Клубныя фарміраванні па ДПМ клубных устаноў – адзін з дзейсных сродкаў далучэння да традыцыйнай культуры, яе багацця і разнастайнасці.
Валянціна Марчанка, метадыст па традыцыйнай культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”