Намалот 100 000 тон збожжа ўрачыста адзначылі ў Магілёўскім раёне
14 жніўня 2020 года на тэрыторыі ЗАТ “Агракамбінат” Зара” адбылося урачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўзнагароджванню хлебаробаў Магілёўскага раёна за дасягненні ў уборцы ўраджаю.
Хлебаробы пераадолелі статысячны рубеж намалоту збожжа. З гэтай падзеяй і віншавалі гаспадароў хлебнай нівы – кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, камбайнераў, вадзіцеляў, галоўных інжынераў і аграномаў, ветэранаў працы.
Хлеб – моц нашай краіны, яе багацце, дабрабыт народу. Таму уборачныя экіпажы выкарыстоўваюць кожную хвіліну добрага надвор’я каб убраць зерне якасна і ў тэрмін.
Працаўнікі палёў былі адзначаны ўзнагародамі і каштоўнымі падарункамі ад Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта.
У творчай праграме прынялі ўдзел народны ансамбль народнай песні “Славіца” раённага Цэнтра культуры, народны ансамбль народнай песні “Вейняначка” Вейнянскага Цэнтра культуры, народны ансамбль народнай песні “Вербніца” Усходаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна”.
Як гучыць народная мудрасць: “Хлеб – усяму галава”. Мы ганарымся людзьмі, якія выконваюць нялёгкую, але такую жыццёва важную працу – збіраюць ураджай!