Намалот 100 000 тон збожжа ўрачыста адзначылі ў Шклоўскім раёне
19 жніўня 2020 года на адкрытай пляцоўцы на полі ААТ «Александрыйскае» адбылося урачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўзнагароджванню хлебаробаў Шклоўскага раёна за дасягненні ў уборцы ўраджаю.
Хлебаробы пераадолелі статысячны рубеж намалоту збожжа. З гэтай падзеяй і віншавалі гаспадароў хлебнай нівы – кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, камбайнераў, вадзіцеляў, галоўных інжынераў і аграномаў, ветэранаў працы.
Працаўнікі палёў былі адзначаны ўзнагародамі і каштоўнымі падарункамі ад Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта.
У творчай праграме прынялі ўдзел салісты раённага Дома культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Шклоўскага раёна”, народны ансамбль народнай песні “Бліскавіца”.
Хлеб – моц нашай краіны, яе багацце, дабрабыт народу. Таму уборачныя экіпажы выкарыстоўваюць кожную хвіліну добрага надвор’я каб убраць зерне якасна і ў тэрмін. Як гучыць народная мудрасць: “Хлеб – усяму галава”. Мы ганарымся людзьмі, якія выконваюць нялёгкую, але такую жыццёва важную працу – збіраюць ураджай!
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”