Нараджаецца талісман фэсту "Венок дружбы"
Нараджаецца талісман фэсту "Венок дружбы"
2 красавіка 2014 года прайшло пасяджэнне журы гарадскога конкурсу па выбару талісмана Міжнароднага фэстываля народнай творчасці "Венок дружбы".
Для ўдзелу ў гарадскім конкурсе па стварэнні талісмана Міжнароднага фэсту народнай творчасці "Венок дружбы" было пададзена 16 заявак устаноў культуры і адукацыі: УК "Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска", ДУА "Дзіцячая школа мастацтваў №4 імя В.А. Дамарада", УА "Беларускі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны мастацкі каледж імя А.Е. Ларына", УА "Бабруйскі дзяржаўны прафесійны электратэхнічны каледж імя А.І. Чарныша", УА "Бабруйскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 4", ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска", ДУА "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Росквіт" г. Бабруйска", ДУА "Сярэдняя школа №8 г. Бабруйска", ДУА "Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска", ДУА "Сярэдняя школа №19 г. Бабруйска", ДУА "Сярэдняя школа №22 г. Бабруйска", ДУА "Сярэдняя школа №29 г. Бабруйска", ДУА "Сярэдняя школа №30 г. Бабруйска", ДУА "Сярэдняя школа №31 г. Бабруйска", ДУА "Сярэдняя школа №32 г. Бабруйска" і аўтар Рыжкова Марына.
Усе работы прадстаўлены ў поўнакаляровым малюнку ў тэхніцы малявання і саломапляцення, а таксама ў кампьютарным выкананні. Кожную творчую ідэю суправаджае каментарый.
Пры адзнацы праектаў талісманаў журы высока ацаніла ўсе конкурсныя работы і адзначыла шмат творчых ідэй, якія пры нязначнай дапрацоўцы могуць стаць талісманам Міжнароднага фэстывалю народнай творчасці "Венок дружбы".
У хуткім часе на сайце http://www.bobruisk.by/ бабруйчане змогуць азнаёміцца з экспанатамі, якія па меркаванні журы прэтэндуюць на талісман фэсту і прагаласаваць, пакінуўшы паведамленне з указаннем упадабанай творчай ідэі і водгук пра яе ці пра іншыя работы. Выбар талісман за бабруйчанамі.
Н.І. Чорная
Загадчык арганізацыйна-
метадычнага аддзела
ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска"