Народнае свята Каляды сустрэлі работнікі клубных устаноў Магілёўскай вобласці
Сёння калядаванне мы разглядаем як свята, абрад, як захаванне традыцыі, як сучасны эфектыўны рэсурс пашырэння беларускай культуры ў сучасным свеце. Каляды дазваляюць далучыць новых людзей да працэса арганізацыі і правядзення калядаванняў, прыходзячы і прыносячы свята ў сем’і жыхароў весак і гарадоў.


У Бялыніцкім раёне захавалася традыцыя адзначаць Каляды. На мінулым тыдні работнікі клубных устаноў ДУК «Цэнтрализаваная клубная систэма Бялыницкага» раёна арганізавалі і правялі абрады Калядаў, калядныя дзействы: міні-спектаклі ў хатах асобных сямей. З каляднай зоркай, па звычаю продкаў, ішлі з хаты ў хату, неслі радасную вестку. Запрашалі на тэатралізаваныя фальклорныя вячоркі «Ой, Калядачкі – бліны, ладачкі», «Калядныя забавы».
У нядзелю ў Бялынічы на народнае свята Каляды завіталі калядныя гурты з Ланькаўскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу і Машчаніцкага сельскага клуба. Разам з самадзейнымі артыстамі раённага цэнтра культуры віншавалі ўсіх удзельнікаў са святам, жадалі шчасця, здароў’я і ўсяго найлепшага ў Новым годзе. Выконвалі калядыя песні, вадзілі хараводы, гадалі і гулялі ў народныя гульні сваёй мясцовасці.


У Свяцілавічах, ля цэнтра культуры, жыхароў і гасцей аграгарадка, гасцінна сустракаў гаспадар і гаспадыня, якія шчыра жадалі ўсім дабрабыту і заможнасці. Была тут і каза, каб урадзіў добры ўраджай, і мядзведзь, каб былі ўсе здаровы. Не абыйшлося і без калядных варожб. У праграме свята былі гульні, забавы, хараводы, выступленні творчых калектываў і салістаў сельскага цэнтра культуры, частаванне каляднымі стравамі. У свяце прыняў удзел калядны гурт з Галоўчынскага сельскага Дома культуры, які шчыра павіншаваў з Калядамі ўсіх прысутных.


Л.М.Куранкова, метадыст РЦК ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна»