Народнаму ансамблю народнай песні “Вераснёвіца” споўнілася 25 год
Народная песня.... Калі чуеш яе, з захапленнем усведамляеш, якая яна багатая і таленавітая. У ёй – маса пачуццяў і адчуванняў, дзівосныя глыбіня і пранікнёнасць. Дзе, як не ў песні, можна зразумець характар народа: яго бязмерную шырату, дабрыню і шчодрасць.
12 сакавіка гасцінна расчыніў свае дзверы Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу для аматараў народнай песні і народнага ансамбля народнай песні “Вереснёвіца”. Творчаму калектыву споўнілась 25 год!
Шмат было пройдзена, зроблена, праспявана, шмат чаго змянілася. Але адно застаецца нязменным – гэта любоў да народнай музыкі. Кожны канцэртны нумар глядачы саправаждалі бурнымі апладысментамі. У зале царыла атмасфера цяпла і па-сапраўднаму свята ўрачыстасці.
Цёплыя словы былі сказаны ў адрас выдатнай жанчыны, а самае галоўнае, стваральніка народнага ансамбля народнай песні “Вераснёвіца” – Валянціны Іванаўны Фраловай, якая з’яўлялася адданай прыхільніцай народнай музыкі, свае веды, навыкі і шчырую любоў да музычнага мастацтва перадавала праз песню кожнаму слухачу. Яна мела багаты вопыт працы, карысталася заслужаным аўтарытэтам, і вядома ж, любоўю ўсіх удзельнікаў калектыву.
А зараз падтрымлівае ўсё гэта дзеючы кіраўнік народнага ансамбля народнай песні “Вераснёвіца” Вольга Станкевіч.
Канцэртная праграма праляцела на адным дыханні і падарыла глядачам незабыўныя ўражанні.
Мы яшчэ раз паздраўляем народны ансамбль народнай песні “Вераснёвіца” з 25-ці годдзем і спадзяемся, што песні, якія выконвалі ўдзельнікі, пакінулі у душы жыватворны агеньчык, і будуць натхняць на новыя сустрэчы з народнай песняй.
Т.А.Мяховіч, вядучы метадыст УК “Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу”